Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленая ў аддзяленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна. Пра гэта, спасылаючыся на яе намесніка Марэка Занеўскага, паведаміў у фэйсбуку журналіст Анджэй Пісальнік.

Невядома за што была затрыманая кіраўніца найбуйнейшай польскай арганізацыі ў Беларусі, адзначае ён. Калегі Анжалікі Борыс едуць у пастарунак. Туды ж кіруецца і консул Польшчы ў Гродне.

Мяркуецца, што нагодай для затрымання стала адміністрацыйная справа за правядзенне неафіцыйнага свята «Казюкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0