Борыс і іншых абвінавачваюць у правядзенні масавых мерапрыемстваў, падчас якіх нібыта ўшаноўваліся ўдзельнікі антысавецкіх бандфармаванняў, а іх дзеянні нібыта пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа.

«Названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйпаказанага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа», — гаворыцца ў паведамленні.

Анжаліка Борыс была затрымана ў аўторак і асуджана на 15 сутак.

Сёння ў рамках крымінальнай справы праходзіць ператрус у доме журналіста Андрэя Пачобута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0