Ноччу ў Печах аператыўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёна, паведамляе телеграм-канал МУС.

У апублікаваным відэароліку сцвярджаецца, што мужчына меў намер здзейсніць тэрарыстычны акт у мясцовай вайсковай частцы, а яшчэ адзін — у Мінску, заклаўшы выбухоўку ў сметніцу на вуліцы Убарэвіча.

На відэа былі прадэманстраваныя прадметы, называныя «выбуховымі прыладамі» і прызнанне затрыманага — ён казаў, што атрымаў указанне здзейсніць тэракт на Дзень Волі ад прадстаўніка «Байпола». Ад каго канкрэтна — ён не ведае, «яны не прадстаўляліся».

Сцвярджэнне аб датычнасці «Байпола» паўтарыў у каментары намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Ніякіх дакументаў у пацверджанне гэтага не прыводзіцца.

Ніяк не тлумачыцца, чаму менавіта на сметніцы ў Чыжоўцы меўся адбыцца тэракт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?