Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

Для бісквітнай асновы:

150 г пясочнага печыва
1 сталовая лыжка цукру
50 г растопленага масла

Для чызкейка:

150 г шакаладу
120 мл вяршкоў
2 чайныя лыжкі какава-парашку
200 г мяккага сыру
120 г цукру

  1. Для бісквітнай асновы расцісніце печыва качалкай да крошак або скарыстайцеся блэндарам. Перамяшайце печыва з цукрам і маслам у місцы.
  2. Выкладзіце сумесь на круглую форму з борцікамі. Пакіньце ў лядоўні на 30 хвілін.
  3. Растапіце шакалад і пакіньце астываць.
  4. Узбіце вяршкі ў вялікай місцы да кансістэнцыі пены. Дадайце какава-парашок і перамяшайце.
  5. Узбіце мяккі сыр з цукрам, затым дадайце сумесь з вяршкоў і растоплены шакалад.
  6. Выкладзіце сумесь на бісквітную аснову і пакладзіце чызкейк у маразільную камеру на дзве гадзіны.
  7. Перад падачай чызкейк трэба пакінуць размякчацца на 20 хвілін пры пакаёвай тэмпературы.

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0