Сцяпан Пуціла. Фота «Белсат»

Сцяпан Пуціла. Фота «Белсат»

Следчыя заяўляюць, што знайшлі ў тэлеграм-каналах «неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перамяшчэння».

Следства сцвярджае, што высветліла асоб, датычных да стварэння кантэнту канала. І што ёсць «факты, якія пацвярджаюць, што дзейнасць вышэйзгаданых асоб аб'яднаная ў арганізацыю, офіс якой размешчаны ў горадзе Варшава. Акрамя апісанага яны фінансава падсілкоўваліся і ад размяшчэння рэкламы на экстрэмісцкіх рэсурсах».

СК піша, што ў дзейнасці Сцяпана Пуцілы і яго каманды ёсць прыкметы замежнай экстрэмісцкай арганізацыі.

«Цяпер УСК па горадзе Мінску ініцыявана прызнанне рэдакцыі, фактычна створанай Сцяпанам Пуцілам і іншымі асобамі, замежнай экстрэмісцкай арганізацыяй, а таксама забарона яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы падрыхтаваныя і ўжо перададзеныя ў кампетэнтныя органы для прыняцця рашэння», — пішуць прадстаўнікі ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0