— Яны прыйшлі ў музей, аплацілі экскурсію па горадзе — хацелі паслухаць гісторыю навагрудскіх татараў. А другой гадзіне супрацоўніца музея Анастасія Грыцкевіч выйшла да групы на плошчу, але ёй не далі нават пачаць экскурсію. Групу акружыла міліцыя, — распавядае яе калега, супрацоўніца Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Гэтая група людзей звычайна прыходзіць на экскурсію па нядзелях, але ў гэты замовілі паслугу на суботу, кажуць у музеі, удакладніўшы, што ўдзельнікі групы не махалі сцягамі і не былі ніяк пазначаныя.

— Экскурсавода не забралі. Яна праз некалькі хвілін [пасля выхаду да групы] прыйшла ў музей, папрасіла касіра вярнуць грошы, бо экскурсія не адбылася, аднесла іх групе. Людзей нейкі час трымалі на плошчы, пакуль ім не вярнулі грошы за экскурсію, а потым павезлі ў РАУС.

Праз некалькі гадзін некаторых затрыманых пачалі адпускаць. Паводле звестак на 18-ю гадзіну, з міліцыі выйшлі як мінімум чацвёра мясцовых жыхароў. Вядома, што на ўдзельнікаў экскурсіі складалі пратаколы апытання асоб, падазраваных у здзяйсненні адміністрацыйнага парушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0