Андрэй Сялюн. Скрыншот з відэа МУС
Таксама на «пакаяльным відэа» дэманструюць нібыта на тэлефоне затрыманага падпіскі на «дэкструктыўныя тэлеграм-каналы», тры з якіх — свежыя. Падпіскі на іх датаваныя адным часам — у 12:41. Мужчына сцвярждае, што падпісаны на тэлеграм-каналы [не ўдакладняецца на якія] для таго, «каб сачыць, як склаліся лёсы людзей, якіх рэпрэсавалі».
«Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Па дадзеным факце высвятляюцца ўсе акалічнасці», — расказалі ў МУС.
Фота з дакументаў Паўла Селюна
12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў 23-гадовага студэнта гістфака БДУ Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзеж; здзек з трупаў; крадзеж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю. Забітыя — ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры. Паўла прысудзілі да выключнай меры пакарання — расстрэлу.