27 сакавіка ў 16.40 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Касмыры Чашніцкага раёна гарыць трава. Калі пажарныя ўжо былі на месцы, гарэла не толькі трава, але і гаспадарчыя пабудовы.
За 25 метраў ад дома сярод выгаралай сухой расліннасці ратавальнікі выявілі абгарэлы труп 83-гадовай гаспадыні падворка.
Асноўная версія няшчаснага выпадку — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.





