Як паведамляе мінская міліцыя, сёння днём ад відавочцаў паступіла паведамленне аб падзенні мужчыны з моста на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава. Мужчына загінуў.

Пакуль невядома, што стала прычынай няшчаснага выпадку, следчыя высвятляюць абставіны здарэння. 

«Анлайнеру» стала вядома, што мужчына скокнуў з пуцеправода сам, прычым якраз у гэты момант на дарозе, якая знаходзіцца знізу, ехалі машыны. На шчасце, кіроўцы паспелі зрэагаваць і не дапусціць наезду. 

Таксама відавочцы сцвярджаюць, што адразу пасля падзення мужчына яшчэ варушыўся, але ўжо хуткая, якая прыехала на месца здарэння, канстатавала смерць. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?