Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Першая з іх — дэфіцыт калорый, звязаны з тым, што вы не спажываеце дастаткова ежы ўдзень або перагружаеце сябе фізічнай нагрузкай. Недахоп сну таксама можа выклікаць начны голад: калі вы мала спіце, узровень гармонаў грэліну і лептыну, якія рэгулююць ваш апетыт, можа вырасці, тлумачыць HuffPost.

Але часам прычына начных перакусаў звязаная не з сапраўдным пачуццем голаду, а з псіхалогіяй: так ваша цела можа адказваць на стрэс. Вы прачынаецеся ноччу і шукаеце ежу, каб супакоіцца. Таму важна знайсці прычыну такога моцнага стрэсу.

Калі ж начныя перакусы робяцца зусім частымі, напрыклад, некалькі разоў на тыдзень на працягу некалькіх месяцаў, то гэта можа сведчыць пра сіндром начнога харчавання. Людзі з такім разладам звычайна мала ядуць у першай палове дня, але спажываюць вялікую частку штодзённага рацыёну пасля абеду. Яны могуць мець праблемы з настроем, што асабліва заўважна ўвечары, адчуваць цяжкасці з засынаннем або часта прачынацца. Такія людзі лічаць, што ім трэба нешта з’есці ўначы, каб зноў заснуць.

Што рабіць з начным голадам? Па-першае, паспрабуйце аддаваць больш увагі адчуванню голаду ўдзень. Калі вы дастаткова ясце, але ўсё роўна адчуваеце голад уначы, дазвольце сабе невялікі перакус за гадзіну-другую да сну.

Добра, калі гэта будзе спалучэнне бялкоў і вугляводаў: ёгурт і мюслі або пячэнне з тварагом. Больш сытны перакус можа выклікаць праблемы са сном. Аднак калі вы адчуваеце моцны голад, не трэба сябе занадта абмяжоўваць.

Можна паспрабаваць запісваць усю ежу, якую вы спажываеце, і пашукаць заканамернасці паміж колькасцю і якасцю ежы і прыступамі начнога голаду. Але калі вы ўсё роўна прачынаецеся ноччу і ніяк не можаце заснуць без перакусу, дык ежце. Лепей паспрабаваць нешта лёгкае, напрыклад, крэкеры, сухафрукты або тост з арэхавай пастай.

Калі ж начныя перакусы ўсё ж такі набылі рэгулярны характар і нічога не ратуе, варта пагутарыць пра гэта з доктарам, каб выключыць магчымыя праблемы са здароўем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?