Алесю Буку затрымалі 26 сакавіка ў інтэрнаце. Маці яе ведае, што пасьля абеду ў пакоі інтэрнату, дзе жыве Алеся, прыйшоў ператрус, забралі «кампутар, тэлефон, флэшку сяброўкі». З таго часу, амаль тры дні, Алесю Буку трымалі ў ізалятары пры Полацкім РАУС, спачатку адмаўляючы ёй у прадуктовых перадачах. У нядзелю ўсё ж да дзяўчыны дапусьцілі адваката.

«Справа заведзеная паводле 369-га артыкулу — за абразу службовай асобы. Але асабіста я ня веру, што Алеся некага абразіла, бо яна даволі асьцярожны і разважлівы чалавек. Іншая рэч, што магло камусьці не спадабацца, як яна незалежна сябе трымае. Ведаю ад яе, што ў чацьвер, на Дзень Волі, ва ўнівэрсытэце яна сустрэлася ў калідоры з кіраўніцтвам адміністрацыі ўнівэрсытэту і павіталася па-беларуску. Расказвала, што ў адказ на яе «Добры дзень» тыя нічога не сказалі, проста прамаўчалі. Але яна была ў чырвонай кофце з сымболікай, і галава ўжо паголеная. Можа, гэта завецца абразай, ня ведаю», — расказала маці Алесі Юлія Бука.

У сакавіку Алеся Бука і яшчэ трое студэнтаў ПДУ на знак салідарнасьці з палітвязьнямі пагалілі галовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0