— Цудам удалося пазбегнуць трагедыі, калі праязджалі каля Стэлы. На шчасце, я ехаў не вельмі хутка і змог досыць спакойна спыніцца, чаго не скажаш пра іншых кіроўцаў. Маёй дачцэ 10 гадоў, і ў нас падобнага памеру бівер-ёркшырскі тэр'ер, таму ўся гэтая сітуацыя ўспрымаецца вельмі востра. Хочацца, каб бацькі звярнулі ўвагу на гэтую сітуацыю і чарговы раз пагаварылі з дзецьмі аб бяспечных паводзінах на дарозе, — распавёў чытач.
На праспекце Пераможцаў дзяўчынка выбегла за сабакам проста пад колы аўтамабіляў ВІДЭА
Небяспечная сітуацыя на праспекце Пераможцаў трапіла ў аб'ектыў відэарэгістратара. Дзяўчынка выбегла на дарогу за сабакам проста пад колы аўтамабіляў, піша Tut.by.