Высланы за пратэсты расіянін вярнуўся ў Беларусь і стаў фігурантам крымінальнай справы, сцвярджае МУС.

Супрацоўнікі Брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі 30-гадовага грамадзяніна Расіі, які незаконна прыбыў у Беларусь. Паведамляецца, што мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстах на вуліцах Брэста, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчыну прымусілі пакінуць Беларусь з трохгадовай забаронай на ўезд.

Іншаземец з'ехаў, але 17 сакавіка вярнуўся ў Брэст. Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае перасячэнне дзяржмяжы. Расіянін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0