Украінская спявачка Maruv, якая, мяркуючы па афішах, павінна была стаць адным з хэдлайнераў «Славянскага базару», адмовілася ад удзелу ў канцэртах фестывалю.

Раней наконт «Базару» выказаліся комік Міхаіл Галусцян і спявак Аляксандр Іваноў. Яны выказалі салідарнасць з беларусамі і заявілі, што іх уключылі ў спіс удзельнікаў без іх ведама. Яны ў Віцебск не прыедуць, як і рэпер Homie, які адмовіўся ад запрашэння.

За выступы расійскіх зорак арганізатары фестывалю плацяць вялікія грошы, у той жа час дзясяткі беларускіх гуртоў знаходзяцца ў «чорных спісах» і не могуць даваць канцэртаў у сваёй краіне.

У Інстаграме ў зваротах да артыстаў, запрошаных у Віцебск, людзі расказваюць пра масавыя фальсіфікацыі, арышты і катаванні.

Раней у выніку зваротаў да артыстаў беларусы вымусілі лукашэнкаўцаў адмяніць агітацыйныя канцэрты напярэдадні выбараў, практычна ўсе замежныя зоркі адмовіліся ехаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?