Апошні час амаль кожны дзень на Валадарку прыходзіць праверка. Правяраюць, каб арыштанты днём не спалі, каб не віселі нідзе ручнікі і іншая дробязь.

Падтрымаць Міколу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Аляксандравіч Дзядок.

Міколу Дзядку 32 гады, ён сын экс-суддзі Мінскага абласнога суда Аляксандра Дзядка.

У 2010 годзе быў затрыманы пасля нападу на пасольства Расіі ў Мінску. Быў фігурантам «справы анархістаў», прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення. Віну не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаў дадатковы год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Вызвалены ў 2015 годзе разам з Міколам Статкевічам і іншымі палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0