«Ігар працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы цяпер, — расказвае Дар’я Лосік. — Чамусьці перасталі хадзіць лісты. І да яго мае не даходзяць, і мне ад яго. Чаму так адбываецца, не ведаю. Апошні ліст ад Ігара я атрымала 8 сакавіка. У Ігара з лістамі ўвогуле туга, не толькі з маімі. Адвакат цяпер ездзіць да Ігара на азнаямленне са справай.

На здароўе Ігар не скардзіцца, але настрой так сабе ў яго, калі шчыра. Нічога вясёлага няма, Ігар у меланхоліі такой. Ён стаміўся ад усяго. Ведае, да чаго рыхтавацца, але аптымізму яму гэта не дадае».

Па словах Дар’і, дата пачатку суда па справе Ігара Лосіка пакуль невядомая нават прыблізна. Адвакат Дзмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошванні. Таму нават трэці артыкул абвінавачвання, выстаўленага Ігару Лосіку, застаецца пакуль таямніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0