abff.by
«Можна толькі прынесці прабачэнні. Гульня нам цалкам не ўдалася. З таго, што мы запланавалі, нічога не атрымалася рэалізаваць. Таму і такі сумны вынік. Цяжка казаць».
— Гульцам хапае матывацыі?
— Калі не хапае майстэрства, трэба неяк матываваць сябе. Сённяшняя гульня паказала, што няма матывацыі. Апусцілі рукі і практычна перасталі гуляць. Для мяне, як для галоўнага трэнера, гэта вялікая нечаканасць. Такіх правалаў мы не маглі нават у страшным сне сабе ўявіць.





