catholic.by

catholic.by

Сярод іншага іерарх згадаў і сітуацыю ў краіне.

«У сённяшняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі нашай краіны мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму, бо мы грамадзяне адной краіны і з’яўляемся адным народам.

Сваёй велікоднай таямніцай Езус аднавіў Запавет Бога з чалавецтвам і паказаў нам шлях да ўзаемнага прымірэння», — зазначае Тадэвуш Кандрусевіч.

«У імя Уваскрэслага Езуса мы павінны імкнуцца да таго, каб сярод нас не было «пераможаных» і «пераможцаў», як кажа святы Ян Павел ІІ (Вільня, 4 верасня 1993 г.), але каб усе былі братамі, як заклікае Папа Францішак у сваёй энцыкліцы Fratelli tutti — «Усе браты» (гл. FT 1).

Пераможцам павінна стаць уся Беларусь,

а гэта магчыма толькі ў міласэрным Хрысце, які не толькі даруе, але таксама загойвае нашыя раны. Велікодная таямніца Хрыста — гэта апагей Божай міласэрнасці, якой мы давяраем сябе і нашу Бацькаўшчыну з надзеяй на яе шчаслівую будучыню», — рэзюмуе каталіцкі іерарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0