Беларускай атамнай электрастанцыі працягнулі перыяд вызвалення ад некаторых падаткаў да 31 снежня 2041 года, адпаведны ўказ №124 падпісаў Лукашэнка 30 сакавіка, піша «Інтэрфакс-Захад».
АЭС вызвалілі ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку. Акрамя таго, не будзе падаткаабкладання на прыбытак, вылічэння і пералічэння ў бюджэт часткі прыбытку.
Дакумент распрацавалі «ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці РУП «Беларуская АЭС» у перыяд выканання крэдытных абавязкаў».





