БелТА

БелТА

Пра гэта 31 сакавіка заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас наведвання РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, піша БелТА.

Па яго словах, у Беларусь на днях паступіла партыя ў 100 тыс. доз другога кампанента расійскай вакцыны «Спутнік V», якая ўжо размяркоўваецца па медустановах.

Акрамя таго, па словах міністра, да сярэдзіны красавіка «Белмедпрэпараты» выпусцяць першую прамысловую партыю расійскай вакцыны «Спутнік V», аб'ём якой складзе 100 тыс.доз.

Далей кожны месяц на беларускім прадпрыемстве будуць выпускаць па 500 тыс. доз двухкампанентнай вакцыны, з разліку па адной дозе для вакцынацыі аднаго чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0