Фота Depositphotos.com
Шведская палітыка дапамогі па доглядзе дзіцяці цяпер будзе распаўсюджвацца на 40 тысяч супрацоўнікаў кампаніі Volvo ва ўсім свеце, паведамляе BBC.
Згодна з гэтым планам, супрацоўнікі Volvo, незалежна ад месцажыхарства, будуць мець права на 24 тыдні адпачынку па доглядзе дзіцяці і пры гэтым атрымліваць 80% ад свайго заробку на працягу ўсяго перыяду адпачынку.
Гэта палітыка распаўсюджваецца на любога з бацькоў, і адпачынак можна ўзяць у любы час на працягу трох першых гадоў бацькоўства.
Штаб-кватэра Volvo знаходзіцца ў Швецыі, але сама кампанія належыць найбуйнейшаму кітайскаму аўтавытворцу Geely.





