Гаворка ідзе пра прадпрыемствы.
- Белнафтахім;
- Белнафтахім ЗША;
- Нафтан;
- Беларускі нафтавы гандлёвы дом;
- Белшына;
- Гродна Азот;
- Гроднахімвалакно;
- ААТ «Лакафарба»;
- ААТ «Полацк-Шкловалакно».
Абмежаванні пачнуць дзейнічаць 27 красавіка, бо тэрмін прыпынення санкцый сканчаецца 26-га.
Гэтыя прадпрыемствы і раней былі пад санкцыямі, але ў 2015 годзе ЗША знялі іх, каб падтрымаць незалежнасць Беларусі, таму што на той момант усе палітвязні выйшлі на свабоду.
Санкцыі азначаюць, што прадпрыемствам і грамадзянам ЗША забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя стасункі з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, будуць замарожаныя. Многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
Падставай для аднаўлення санкцый сталі сітуацыя ў галіне правоў чалавека і наяўнасць палітвязняў у Беларусі, якімі прызналі ўжо 325 чалавек. Усяго ж фігурантамі палітычна матываваных спраў у Беларусі сталі ўжо каля 1000 чалавек, у тым ліку такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Сяргей Ціханоўскі — муж Святланы Ціханоўскай і Віктар Бабарыка, а таксама Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец. У Беларусі адбылося больш за 34 тысячы палітычна матываваных затрыманняў.
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс у заяве пра намер Вашынгтона аднавіць санкцыі асабліва падкрэсліў, што гэтае рашэнне reversible, можа быць адмененае, калі ўлады Беларусі вызваляць палітычных вязняў і распачнуць рэальны дыялог са сваімі палітычнымі праціўнікамі.





