Учора, 30 сакавіка, наркакантроль і АМАП злавілі з доказамі злачынства буйнога дылера. Пры сабе ў 26-гадовага жыхара сталіцы знайшлі каля 1 кг мефедрону, які павінен быў рэалізоўвацца ў горадзе і Мінскай вобласці, паведамляе МУС.

Затрыманы каля двух месяцаў працаваў на віртуальны наркамаркет, нядаўна яго «павысілі» да фасоўшчыка буйных партый забароненых рэчываў. Перад затрыманнем ён схаваў у ваколіцах сталіцы тры пакеты з таварам, у якіх знаходзілася амаль 100 закладак. У кватэры малады чалавек таксама захоўваў 11 скруткаў з мефедронам, ізастужку, фасовачныя пакеты і электронныя вагі. Агульная вага канфіскаванага наркотыку склала больш за 1,1 кг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?