Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У Бешанковічах адбылася аварыя ў водаправодных сетках. Людзі скардзіліся, што вада мае непрыемны пах, а пасля яе ўжывання пачыналася ваніты, дыярэя і павышалася тэмпература, нагадвае Tut.by.

Tut.by

Tut.by

Мясцовыя ўлады арганізавалі падвоз пітной вады да жылых дамоў і сацыяльных аб'ектаў.

— У пробах вады, якую ўзялі ў мікрараёне, дзе адбылася аварыя, не выявілі патагенаў, якія выклікаюць сальманелёз або дызентэрыю. Цяпер праводзіцца пашыранае эпідрасследаванне: ваду вывучаюць на наяўнасць вірусаў і іншай мікрафлоры. Яго вынік стане вядомы найбліжэйшым часам, — паведамілі ў сераду бешанковіцкія ўлады.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што санітарна-эпідэміялагічная служба Віцебскай вобласці працягвае лабараторныя даследаванні пробаў пітной вады. На месца аварыі была накіравана таксама група экспертаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя.

— Цяпер у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы працягваюць лячэнне некалькі дзяцей. Стан маленькіх пацыентаў здавальняючы. Сітуацыя ўзятая на кантроль спецыялістамі Мінздароўя, — праінфармавалі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0