Будынак закідалі яйкамі. Познер пакінуў гатэль праз ачапленне паліцыі. Паводле звестак тэлеканала, ён і яго суправаджаючыя перабраліся ў гатэль Rooms, але там ужо таксама сабраліся мітынгоўцы, пачалі закідваць будынак яйкамі і паспрабавалі ўварвацца ў яго. Як піша Interpress, некаторыя актывісты заявілі, што будуць начаваць у гатэлі і плануюць працягнуць пратэст раніцай.

Познер прыбыў у грузінскую сталіцу, каб адсвяткаваць свой дзень нараджэння. «Я ўжо трэці год адзначаю свой дзень нараджэння ў Тбілісі. Я прыехаў не размаўляць пра палітыку, а адзначыць свой дзень нараджэння», — сказаў Познер журналістам.

Шэраг палітыкаў, напрыклад дэпутат парламента Алена Хаштарыя і сябра партыі «Лело для Грузіі» Грыгол Гегелія, заявілі, што візіт журналіста ў краіну недапушчальны з-за яго пазіцыі па сітуацыі ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У прыватнасці, Познер раней заяўляў, што жыхары Абхазіі не хацелі быць часткай Грузіі. «І хоць гэта, вядома, не навуковае даследаванне, але такое ў мяне было адчуванне, што наогул абхазцы не асабліва хацелі быць часткай Грузіі», — сказаў ён у 2017 годзе.

Уладзімір Познер паведаміў «РІА Навіны», што знаходзіцца ў бяспецы. Па яго словах, з Тбілісі ён збіраўся вяртацца 3 красавіка. «Але на сённяшні дзень я не ведаю, калі мы паляцім, можа быць і раней», — удакладніў Познер.

Пазней стала вядома, што журналіст пакінуў краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0