Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан
Паведамляецца, што на рэабілітацыю могуць разлічваць і тыя, супраць каго была заведзеная крымінальная або адміністрацыйная справа з палітычнай падаплёкай; тыя, хто прайшоў праз катаванні і быў збіты; тыя, каго звольнілі ці выключылі з вну за погляды і перакананні; тыя, хто быў выправаджаны з краіны, у каго адабралі бізнэс.
Адзначаецца, што ўсе рэпрэсаваныя будуць цалкам адноўленыя ў сваіх правах, змогуць вярнуцца ў краіну, працягнуць працу і вучобу. Ахвяры рэжыму атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю, ім будзе аказаная юрыдычная, псіхалагічная і медыцынская дапамога. Для гэтага будзе створаная камісія, у якую ўвойдуць паважаныя юрысты, эканамісты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, а таксама Фонд, сфармаваны за кошт рэспубліканскага бюджэту, міжнароднай падтрымкі, ахвяраванняў грамадзян і бізнэсу, спагнанняў з вінаватых у рэпрэсіях.