Сцэна са спектакля «Кароль Лір», t.me/kupalausk
— У сувязі са шматлікімі просьбамі аб падаўжэнні тэрмінаў прыняцця заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», якія паступілі ў адрас Міністэрства культуры, прынята рашэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў 2021 годзе і аб адмене вынікаў адборачнага тура 2020 года — паведаміла Міністэрства.
Адбор на Нацыянальную тэатральную прэмію адбыўся ў 2020 годзе. Сярод спектакляў, якія прайшлі адбор, былі «Кароль Лір» і «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», пастаўленыя ў Купалаўскім тэатры адпаведна рэжысёрамі Мікалаем Пінігіным і Аленай Ганум.
Фінальныя мерапрыемствы конкурсу павінны былі прайсці з верасня па снежань 2020 года. Але яны не адбыліся.
Новы адборачны тур пройдзе з 1 па 30 красавіка 2021 года. Другі этап, на якім будуць падведзены вынікі конкурсу, які пройдзе ў тэрміны, вызначаныя аргкамітэтам.





