Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі.
У дадзеным дакуменце закладзены цэлы комплекс мерапрыемстваў па стварэнні беларускага прэпарата, які будуць сумесна выконваць Міністэрства аховы здароўя і НАН краіны ў 2021-2023 гадах.
Навуковыя арганізацыі Міністэрства аховы здароўя і НАН, згодна з распараджэннем, будуць мець неабходнае абсталяванне і камплектуючыя вырабы, неабходныя для стварэння вакцыны.
Таксама там прапісаны асноўныя этапы і крыніцы фінансавання гэтых работ, тэрміны правядзення даклінічных і клінічных выпрабаванняў.





