Беларуская чыгунка ў сувязі з Вялікаднем (па календары каталіцкай канфесіі) дадаткова назначыла цягнікі ў зносінах Мінск—Гомель і Мінск—Брэст.
Так, 2 красавіка 2021 года дадаткова прадугледжана курсіраванне цягнікоў №740 Мінск—Гомель і №753 Мінск—Брэст.
Цягнік №740 Мінск—Гомель адправіцца з Мінска ў 19.33 і прыбудзе ў Гомель у 23.18. У дарозе цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.
Цягнік №753 Мінск—Брэст адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.
4 красавіка 2021 года дадаткова будуць курсіраваць наступныя цягнікі:
№685 Гомель—Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 19.23 і прыбыццём у Мінск у 23.50;
№686 Мінск—Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 12.20 і прыбыццём у Гомель у 16.55;
№754 Брэст—Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 17.37 і прыбыццём у Мінск у 21.17. У дарозе цягнік будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.
На будучыя майскія святы і Радаўніцу з 7 па 11 мая 2021 года ўжо прызначана 56 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск—Брэст, Мінск—Гомель, Мінск—Віцебск, Мінск—Гродна, Мінск—Камунары, Мінск—Пінск, Мінск—Светлагорск, Віцебск—Брэст, Гомель—Віцебск.
Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках № 747/748, 710/709 Мінск—Гомель 8, 10 і 11 мая 2021 года.





