pixabay.com

pixabay.com

Супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца пасля паведамлення на лінію 102 ад «неабыякавага грамадзяніна» аб тым, што «тры чалавекі спяваюць палітычныя песні». Той грамадзянін удакладніў, што музыка «спяваў песні на «мове», у якіх узносіў стагоддзе БНР, выкарыстоўваў выраз «мы пераможам». Тады ён падышоў да Івана і спытаў: «Якой перамогі вы чакаеце?» Міліцыі мужчына сказаў, што «сваімі песнямі музыка заклікае да бунтарства».

На судзе Іван Пірэйка ўсё адмаўляў і віну не прызнаваў. Як ён сказаў, што нават не ведае, што за стагоддзе БНР. У камеры на Акрэсціна яму сёння падказалі, што стагоддзе БНР было каля трох гадоў таму.

Па словах Івана, ён адзін выконваў песні на англійскай, рускай і беларускай мовах. У судзе праз скайп з ізалятара ён нават наспяваў адну з песень са свайго рэпертуару.

Як распавёў Іван, яго затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа: яны назваліся і былі без масак.

Сведка-міліцыянер сказаў,што музыканта затрымалі пасля песні пра БНР і словаў «Мы пераможам». Але па словах Івана, ён тады спяваў песню Макса Каржа.

У Фрунзенскім РУУС на яго склалі пратакол за «пікетаванне з дапамогай» песень па ч.1 арт. 24.23 КаАП і адправілі на выходныя чакаць суда на Акрэсціна.

У панядзелак Іван вельмі прасіў суддзю Фрунзенскага раёна Марыю Ярохіну не арыштоўваць яго, бо ў яго хваробы і яму трэба працягваць лячэнне, аднак усе роўна атрымаў 15 сутак. Таксама накладзены арышт на яго гітару, мікрафон і стойку для яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0