БелТА
«Нам трэба будзе абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў дзейнасці Міністэрства замежных спраў з асаблівым акцэнтам на тэму аптымізацыі нашай дыпламатычнай прысутнасці за мяжой», — сказаў Лукашэнка.
«Важна, каб сістэма органаў дыпламатычнай службы ні ў якім разе не ператварылася ў закасцянелую структуру, у якой працуюць тэарэтыкі, адарваныя ад жыцця. У шэрагу краін наш шматгадовы вопыт сведчыць аб тым, што перспектывы беларускай дыпламатычнай прысутнасці там не праглядаюцца, - сказаў Лукашэнка.
— Так навошта нам захоўваць свае пасольствы, траціць бюджэтныя сродкі на іх утрыманне? Для чаго там поўны штат дыпламатаў, якія адказваюць за напрамкі, якія пастаўленыя на паўзу, мякка кажучы? У такіх выпадках трэба працаваць на ўмовах узаемнасці, як гэта нядаўна было зроблена з Польшчай і Літвой».
Лукашэнка адзначыў, што ў крайнім выпадку ўсе пытанні, якія цікавяць, можна абмяркоўваць на пляцоўках ААН, іншых міжнародных арганізацый у Нью-Ёрку, Жэневе або Вене.
«Там ёсць магчымасць гаварыць з усім светам і няма неабходнасці трымаць палітычных дарадцаў у краінах, якія замарозілі з намі кантакты ў сілу сваіх прадузятасцяў або вядуць супраць нас дэструктыўную дзейнасць», — сказаў ён.
Ён нагадаў, што ў шэрагу краін Беларусь мае тавараправодныя сеткі, якія добра працуюць. У сувязі з гэтым ён паставіў пытанне на прадмет таго, ці ёсць неабходнасць дубляваць іх сваімі гандлёвымі прадстаўнікамі ў пасольствах. «Можа, больш эфектыўна гэтыя штатныя адзінкі перакінуць туды, дзе яны сапраўды будуць запатрабаваныя для вырашэння актуальных задач?» — заўважыў ён.
«Паўтару сваю галоўную ўмову — адкрываць новыя ўстановы за мяжой толькі за кошт слушнага пераразмеркавання наяўных рэсурсаў. Не павінна быць ніякага раздзімання штату», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Відавочна, што дружалюбнай для нас з'яўляецца тая краіна, дзе пакупнік галасуе сваім рублём, далярам ці еўра за беларускі тавар ці паслугу, а ўрад гэтаму не перашкаджае, а, наадварот, спрыяе», - заявіў Лукашэнка.
На дадзены момант інтарэсы Беларусі за мяжой прадстаўляюць 70 замежных устаноў у 58 краінах, на долю якіх прыпадае амаль 97% экспарту і 76% замежных інвестыцый. Паводле слоў Лукашэнкі, у цэлым сістэма органаў дыпламатычнай службы дазваляе вырашаць пастаўленыя задачы.
БелТА
«Пытанне толькі ў тым, наколькі яна эфектыўная з пункту гледжання выдаткоўваных на яе ўтрыманне сродкаў і рэальных вынікаў па абароне нашых інтарэсаў. Ці ёсць магчымасць пераразмеркаваць людзей для вырашэння ключавых задач там, дзе нас чакаюць і гатовыя з намі працаваць, не высоўваючы ніякіх ультыматумаў?»- спытаў Аляксандр Лукашэнка.





