Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку мэр горада Андрэй Садовы.
«Львоў адмаўляецца ад куплі 100 беларускіх МАЗаў. Я ўжо казаў пра тое, што менавіта беларуская кампанія перамагае на тэндары, які праводзіць Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Чаму перамог МАЗ? Усё проста — Беларусь падтрымлівае свайго вытворцу, таму яны прапанавалі самую нізкую цану і абышлі ўкраінскіх канкурэнтаў».
«Мы звяртаемся да ЕІБ з просьбай правесці тэндар паўторна. Чаму? Рэвалюцыя і развіццё дэмакратычнага грамадства — гэта справа беларускага народа. Але фінансаваць «рэжым» мы не маем права», — сказаў ён.
У рэшце рэшт, у нас ёсць ўкраінскія вытворцы, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.





