Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў, што на чале музея сёння павінен быць чалавек, які з’яўляецца аўтарытэтным кіраўніком, мае прынцыповы пункт гледжання, умее аргументавана адстойваць сваю пазіцыю, аналізуе дзень сённяшні і выразна бачыць перспектывы дня заўтрашняга. «Гэтыя якасці арганічна спалучаюцца ў Аляксандры Храмым, які 6 гадоў працаваў у музеі на пасадзе намесніка дырэктара і ведае ўсе тонкасці музейнай і гаспадарчай дзейнасці», — падкрэсліў ён.

zviazda.by

zviazda.by

Аляксандр Храмой нарадзіўся ў 1976 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», аспірантуру па спецыяльнасці «айчынная гісторыя», а у 2018 годзе атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «інавацыйны менеджмент».

Працаваў у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» вучоным сакратаром з 2011 па 2013 год, у 2013-2019 гадах быў загадчыкам экспазіцыйна-выставачнага аддзела, намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. З 2019 года быў дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Былы дырэктар Гістарычнага музея Павел Сапоцька ўзначаліў Нацыянальнае агенцтва па турызме

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0