На тэлеканале АНТ паведамілі, што потым копію фотаздымка ён накіраваў «польскаму тэлеграм-каналу». Супраць Урада завялі крымінальную справу па артыкуле аб здрадзе радзіме, яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Ці можа вайсковец быць прызнаным палітвязнем? Спыталі ў праваабаронцы з «Вясны» Валянціна Стэфановіча.

«Я асабіста лічу, што Урад можа быць названы палітвязнем. Думаю, «Вясна» выступіць з такой прапановай.

Тут ёсць шэраг прычын. Мне згадваецца кейс расійскага журналіста і эколага Аляксандра Нікіціна, які быў арыштаваны за тое, што перадаў у японскія СМІ звесткі аб радыяактыўнай забруджанасці Ціхага акіяна. Нікіцін быў прызнаны не проста палітвязням, а нават вязнем сумлення. Мне здаецца, што тут аналогіі напрошваюцца.

Тая інфармацыя, якую пераслаў Урад, мела відавочны грамадскі інтарэс. На мой погляд, тут немагчыма гаварыць аб дзяржаўнай таямніцы. У чым яна? У тым, што 50 вайскоўцаў адпраўляюцца патруляваць Новую Баравую?

Мы сутыкаемся з элементамі неабвешчанага надзвычайнага становішча, калі на вуліцы выводзяць вайскоўцаў. Гэта не павінна рабіцца пад сакрэтам, аб гэтым трэба паведамляць і інфармаваць. Фактычна на сёння вайскоўцаў выкарыстоўваюць у здушэнні мірных пратэстаў — гэта нават прывяло да забойства Генадзя Шутава ў Брэсце.

Вядома, у шпіёнскіх справах заўсёды бракуе інфармацыі, але па тым, што мы маем, можам гаварыць, што ва Урада не было нейкіх гнюсных ці карыслівых матываў, калі ён дасылаў гэтую інфармацыю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?