Так мост выглядаў на рэндары
Мост выйшаў досыць круты, так атрымалася праз тое, што неабходна было ўлічыць магчымасць чысціць пойму ракі адмысловай тэхнікай. Каб не слізгацца ў халады, яго зробяць з падагрэвам і адмысловым пакрыццём.
Незвычайнае ў мосце шырынёй 3,7 метра — агароджа, яна зробленая з картэнаўскай сталі (CORrosion TENsile Steel), трывалай да карозііі, на выгляд быццам паржавелай. Урачыста адкрыць мост абяцаюць неўзабаве, пакуль канкрэтныя даты не называюцца.





