Сёння раніцай на 102 патэлефанаваў жыхар вёскі Уза і паведаміў, што наткнуўся на паранены труп, калі выгульваў сабаку, паведамляе МУС.

Недалёка ад цела праваахоўнікі знайшлі світар, куртку і нож. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што да злачынства датычны 36-гадовы мужчына, які напярэдадні вечарам разам са сваёй знаёмай знаходзіўся ў кампаніі 30-гадовага загінулага (усе трое былі п'яныя). Пасля затрымання той прызнаўся ў злачынстве.

Следчыя распачалі крымінальную справу за забойства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?