У горадзе Пегу ў М'янме 9 красавіка вайскоўцы забілі больш за 80 чалавек, з пачатку пратэстаў загінула больш за 700 чалавек, паведамляе DW.
Сама меней 82 чалавекі былі забітыя падчас супрацьстаяння з сілавікамі ў горадзе Пегу ў М'янме цягам 9 красавіка.
Такім чынам, гэтая пятніца стала адной з самых крывавых з пачатку пратэстаў у М'янме супраць хунты, якая захапіла ўладу ў краіне 1 лютага.
Сілавікоў М'янмы абвінавачваюць у выкарыстанні супраць дэманстрантаў, у прыватнасці, цяжкай зброі, сярод якой рэактыўныя гранаты і мінамёты.
Па стане на 10 красавіка ўсяго з пачатку пратэстаў пасля ваеннага перавароту ў краіне былі забітыя больш за 700 чалавек.





