ДАІ
Інспектары аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Мінска заўважылі аўтамабіль «Ровер», язда вылучалася з патоку астатніх транспартных сродкаў. На патрабаванне прыпыніцца кіроўца ніяк не адрэагаваў.
ДАІ прыняла рашэнне аб пераследзе, падчас якога да пагоні далучыліся экіпажы Кастрычніцкага і Мінскага раёнаў.
Выехаўшы з горада на трасу Р23, парушальнік працягнуў рух, на патрабаванні не рэагаваў. У пасёлку Слабада пасля двух папераджальных стрэлаў кіроўцу затрымалі.
Ім аказаўся 33-гадовы мінчанін, які ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы. Ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ, прычым у 2010 і ў 2015 быў асуджаны па арт. 317-1 КК (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні).
Мужчыну даставілі на агляд, па вынікам якога выяўлена 0,72 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Акрамя таго, у ходзе разбору ўстаноўлена, што «Ровер» мінчук скраў. Напярэдадні машыну яму прыгналі на рамонт.





