Аб дзіўных жыроўках ужо паведамілі жыхары Маскоўскага, Заводскага, Першамайскага раёнаў Мінска. «Міфы пра БЧБ» убачылі як на папяровых рахунках, так і на плацежках, якія прыходзяць на электронную пошту. У якасці арганізацыі, якая налічвае аплату за жыллёва-камунальныя паслугі, паказаны адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

На абароце плацежак, акрамя інфармацыі аб тым, як азеляніць двор, ёсць некалькі абзацаў аб бел-чырвона-белым сцягу.

Яны маюць загалоўкі: «Увага! Не дайце сябе падмануць! Міфы пра бчб-сцяг».

Міфамі называюць тое, што ў бел-чырвона-белага сцяга глыбокія гістарычныя карані і гераічная гісторыя.

«Да падзей 1917 года такі элемент нацыянальнай сімволікі адсутнічаў. Таму запомніце: сцвярджэнні аб нібыта старажытным паходжанні бчб-сцяга — навязаны беларусам і каму-то выгадны псеўдагістарычны міф», — напісана ў жыроўцы.

«БЧБ — гэта сцяг здраднікаў і катаў свайго народа, — сказана ў плацежцы. — Здраднікі з бчб-нашыўкамі палілі Хатынь, Азарычы, Олу і яшчэ тысячы беларускіх вёсак. Нязмыўным праклёнам і ганьбай застанецца на бчб-сцягу кроў ні ў чым не вінаватых жанчын, старых і дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0