«Гэтыя маштабныя перамяшчэнні вайскоўцаў, якія праводзяцца без папярэдняй абвесткі, уяўляюць сабой пагрозу і дэстабілізуюць сітуацыю. Мы заклікаем Расію спыніць правакацыі і неадкладна знізіць напружанасць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі», — гаворыцца ў заяве G7, апублікаванай Вялікабрытаніяй, якая старшынствуе ў гэтай групе.

У дакуменце адзначаецца, што G7 і ЕС «вельмі занепакоеныя маштабным узмацненнем расійскіх сіл» каля межаў з Украінай і ў Крыме.

Краіны «Вялікай сямёркі» заявілі, што выказваюць падтрымку «падыходу Украіны, заснаванаму на стрыманасці».

Яны зноў адзначылі, што падтрымліваюць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама намаганні Францыі і Германіі ў працы ў «нармандскім фармаце» для дасягнення выканання Мінскіх дамоўленасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0