Фота Віталя Палінеўскага, catholic.by

Фота Віталя Палінеўскага, catholic.by

13 красавіка 1991 года булай Ex quadam Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцельныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў савецкай улады.

З гэтай нагоды ў нядзелю 18 красавіка ў мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі а 13-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Удзел у ёй возьмуць апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Казімір Велікаселец, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

У гэты час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі духоўна далучыцца да малітвы ў цэлебрацыі святой Імшы з сакрамантам канфірмацыі, якую ўзначаліць у касцёле святога Арханёла Міхала ў Івянцы.

Іерархі шчыра запрашаюць вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за далейшае развіццё Касцёла ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0