Мясцовы жыхар выклікаў брыгаду хуткай дапамогі, бо ў шасцімесячнага сына была высокая тэмпература.
У момант аказання медыкамі дапамогі хлопчыку, у пакой увайшоў яго 30-гадовы дзядзька і некалькі разоў ударыў кулаком фельчара ў твар.
Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення: агляд паказаў 2,4 праміле ў выдыханым паветры.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства). Да мужчыны прыменена абавязацельства аб яўцы.
0
0
0
0
0
0