spring96.org
Каб патрапіць у кватэру, сілавікі выбілі шкло на балконе і ўзламалі дзверы.
Падставы для ператрусу ў кватэры маладой сям'і высвятляюцца. Пётр і Маргарыта затрыманыя.
Таксама да фермера з Пакалюбічаў, што пад Гомелем, Юрыя Ганцэвіча прыехалі міліцыянты, каб прымусова даставіць яго ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
Туды яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб абразе ДАІшнікаў Юрыем Уласавым у лістападзе 2019 года. Учора Ганцэвіч патэлефанаваў у суд і паведаміў, што не прыйдзе, але па яго прыехалі міліцыянты.





