Белсат
Суддзя Алег Каляда палічыў віну Аляксея Ліпеня даказанай і асудзіў мужчыну на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хімія). Таксама абвінавачаны абавязаны сплаціць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды пацярпелым супрацоўнікам міліцыі 5500 рублёў і судовыя выдаткі — 522 рублі.
Да ўступлення прысуду ў сілу Аляксей Ліпень быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належныя паводзіны.
Паводле абвінавачвання, Аляксей неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «Савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.
Паводле следства, сваімі дзеяннямі ён прынізіў гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі як прадстаўнікоў улады і як людзей, а таксама падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады.
Таксама абвінавачаны размяшчаў каментары нібыта з пагрозамі ў адрас шасці міліцыянтаў, яны прызнаныя пацярпелымі паводле арт. 364 КК.
Па справе праходзіла больш за 10 пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі.





