ТАСС

У відэароліку на YouTube Квачкоў расказаў, што прыехаў у Мінск на канферэнцыю «Русь — адзіная айчына» І адразу па прыездзе занёс у адміністрацыю Лукашэнкі адкрыты ліст з прапановай выбіраць замест дэпутатаў цемнікаў, а замест палаты прадстаўнікоў — вярхоўны земскі савет.

У той жа дзень ён выступіў на канферэнцыі з двума дакладамі і атрымаў грамату за актыўны ўдзел у ёй. А праз 24 гадзіны яго выслалі з забаронай уезду на 10 гадоў.

Канферэнцыя праходзіла з 9 да 11 красавіка ў Рэспубліканскім культурна-асветніцкім цэнтры Упраўлення справамі прэзідэнта (будынак КЗ «Мінск»).

Квачкоў служыў у Галоўным разведвальным упраўленні Генштаба Расіі. На пачатку 2000-х удзельнічаў у рабочай групе міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі па ўніфікацыі заканадаўства. У 2005 годзе яго абвінавацілі ў замаху на Анатоля Чубайса і ўзялі пад варту. Праз тры гады суд яго апраўдаў.

У 2009 годзе Квачкоў стварыў незарэгістраваную арганізацыю «Народнае апалчэнне імя Мініна і Пажарскага». У 2015 яе прызналі ў Расіі тэрарыстычнай.

У 2010 годзе Квачкова зноў арыштавалі і праз тры гады асудзілі за арганізацыю ўзброенага мяцяжу і тэрарызм. Паводле ФСБ, ён з паплечнікамі збіраўся захапіць зброю ў вайсковых частках і зладзіць паход на Маскву, каб зрынуць уладу. Квачкоў віны не прызнаў. На волю ён выйшаў у 2019 годзе. Цяпер яму 72 гады. Называе сябе рускім хрысціянскім нацыяналістам і прыхільнікам рускай праваслаўнай дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру