• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 1 з 7
13.04.2021 / 14:48

Сям'я ябацек распавяла, як ім жывецца ў Новай Баравой — кранальны рэпартаж з дзяржСМІ

Андрэй і Марына Гузгэ жывуць у адным з самых апазіцыйных раёнаў Мінскай вобласці — у Новай Баравой, але, у адрозненне ад большасці суседзяў, выступаюць за дзейную ўладу. Пра тое, як сям'я вядзе сваю барацьбу ў Новай Баравой, муж і жонка распавялі mlyn.by. У ацэнках сваіх ідэйных апанентаў пара не стрымліваецца.

Марына:

— У жніўні 2020-га, калі мы бачылі і дзень і ноч адных бэчэбэшнікаў вакол, мы пачыналі проста ехаць з глузду. Яны былі і ў горадзе, і ў нашым дамавым чаце. Нам не хацелася ехаць дадому, і мы не ведалі, які будзе зыход і што нам рабіць. Муж прапаноўваў прадаць кватэру, але куды ты з'едзеш? У горадзе адбывалася тое ж самае, што і ў нашым раёне. Прычым, калі мы ў тыя дні ездзілі да сваякоў у Берасцейскую вобласць, яны былі ў шоку. Яны не разумелі, што ў нас тут у Мінску адбываецца, не верылася, што ўсё гэта ў нас у краіне. У іх жа ціха было, у вёсках усе за Лукашэнку. А за каго яшчэ? За Ціханоўскую? Хто яна?

Андрэй:

— 9 жніўня мы з'ехалі за горад і не ведалі, як назад вярнуцца. Мы былі ўпэўненыя: будзе нешта страшнае, бо апазіцыя яшчэ раніцай збіралася, з дзецьмі натоўпамі хадзіла, пастаянна грала песня «Перамен».

Затым 16 жніўня я пачуў на рынку, як людзі смяюцца і кажуць, што сёння ўсіх у прымусовым парадку выганяюць на вуліцу пайсці за прэзідэнта пакрычаць. Я як гэта пачуў, забыўся, куды іду, тэлефаную Марыне і прашу высветліць, дзе збіраюцца. Таму што я хачу паглядзець на тых людзей і даведацца: іх туды гвалтоўна вывелі або яны прыйшлі сказаць пра свой боль. Тады было адчуванне, што нас, патрыётаў, ужо няма, што ўсе за бчб, а за дзейную ўладу наогул не засталося людзей.

Я кінуў усе справы на рынку, заехаў у ЦУМ купіць дзяржаўны сцяг, і мы адправіліся на мітынг. Калі ехалі па праспекце з Новай Баравой, у нас сцяг быў выстаўлены праз люк. На мяне ўсе сталі паказваць пальцам, што я дурань, дазвалялі сабе непрыстойныя жэсты. На адным святлафоры людзі падбеглі да нас і сталі кідацца на машыну. Прычым там стаіць ДАІ, свішча, крычыць ім адысці назад, але яны не рэагуюць. Мы глядзім і думаем: за што? Я як замежнік не разумеў: гэта ж ваш сцяг! Што дзеецца? Паехалі далей ужо без сцяга, таму што зразумелі: гэта небяспечна.

Мітынг 16 жніўня быў для нас імпульсам і падтрымкай, нам трэба было бачыць, як прэзідэнт сябе паводзіць. Увесь час, што мы там стаялі, у нас мурашкі па скуры бегалі, нават слёзы былі — настолькі гэта было эмацыйна. Я тады сказаў сабе, што ўжо баяцца няма чаго. Адзін раз мне толькі пасля гэтага было страшна — калі апазіцыйны натоўп пайшоў да Палаца Незалежнасці, і прэзідэнт выйшаў з аўтаматам. Я тады вельмі баяўся, каб у яго за спінай не было здраднікаў. Многія не разумеюць усяго таго, што адбываецца, яны бачаць толькі кветачкі, белыя стужачкі. Але я ведаю, што адзін здраднік мог змяніць лёс краіны ў адну секунду.

Тут адбываецца тое ж самае, што і падчас рэвалюцыі ў Румыніі і ў іншых краінах, дзе «вялікая Амерыка» спрабуе навесці парадак. На справе яны проста развальваюць краіны і забіваюць людзей.

Марына:

— Затым мы даведаліся пра аўтапрабег. Мы тады жылі ў адчуванні, што ты тут адзін супраць усіх. І калі мы ўбачылі аўтапрабег, адразу вырашылі ў ім паўдзельнічаць, хоць я баялася, паколькі не ведала, як сябе павядуць змагары. Мы знайшлі там аднадумцаў, і нам адразу стала лягчэй.

Марына:

— Спачатку дзяцей у школе прыгняталі. У многіх вучняў былі бчб-налепкі на падручніках, на дзённіку, на пераменах дзеці бегалі і крычалі: «Жыве Беларусь!» Старэйшая дачка Даніэла, вядома, не далучалася да іх. Тады адна дзяўчынка заявіла: «Хлопцы, глядзіце ўсе сюды, яна лукашыстка». Пачаліся абразы.

У малодшай Лізы тое ж самае было ў класе. Але яна баявая і адразу адпор дала, прама сказаўшы, што мы за Лукашэнку. А калі на 19-павярховым доме павесілі дзяржаўны сцяг і дзеці з класа гэта ўбачылі, Ліза сказала, што гэта яе тата павесіў. Усе адразу замерлі.

Андрэй:

— У сакавіку мы з патрыётамі наведвалі Хатынь. На наступны дзень выехалі са стаянкі на сваёй машыне, бачым — па лабавым шкле адразу расколіна пайшла. Мы тады думалі, што, можа, камень у шкло трапіў. Але ўвечары выклікалі Следчы камітэт, і яны адразу сказалі, што гэта стралялі з пнеўматыкі. Завялі крымінальную справу паводле 339-га артыкула за хуліганства. Потым, праўда, быў дзіўны працяг гэтай гісторыі.

Марына:

— 30 сакавіка мне тэлефануе нейкі Аляксей, называецца міліцыянтам і прапануе мужу прыехаць на машыне на экспертызу на Уруцкую, 8. Але, як аказалася, па гэтым адрасе ніякай экспертызы не робяць, там толькі аператыўнікі сядзяць.

Андрэй:

— Я туды прыехаў, да мяне выйшаў намеснік начальніка Першамайскага РАУС і пачаў пераконваць мяне, што гэта я сам, напэўна, шкло пашкодзіў. Я ў спрэчку ўступаць не стаў, сказаў, хай пішуць што хочуць у экспертызе, а далей іншыя будуць вырашаць, што з іх заключэннем рабіць. У мяне ж КАСКА няма, я разумею, што грошы за шкло мне ніхто не верне. Сэнс мне трапляць на 1500 рублёў? Прычым днямі, ужо пасля паездкі на «экспертызу», нам прыйшло паведамленне, што падазраванага па гэтай крымінальнай справе затрымалі яшчэ 24 сакавіка, праз некалькі дзён пасля абстрэлу нашай машыны.

Марына:

— У мяне ёсць здагадка, што чалавек, якога затрымалі, выйшаў на Першамайскае РУУС, каб мужа выклікалі на размову і ўгаварылі забраць заяву.

Андрэй:

— Але наогул мы не дзівімся такім здарэнням у гэтым раёне. Мы нават чакалі большага, думалі, што і камянямі будуць кідацца.

У Новай Баравой мы жывём з 2016 года. Калі куплялі тут кватэру, ведалі, што гэта раён для айцішнікаў, але да мінулага года яны сябе ніяк у палітычных адносінах не праяўлялі, хоць агрэсіўна сябе паводзілі і раней. Наш двор, дзе гуляюць дзеці, абгароджаны плотам, брамка ў ім павінна замыкацца, але раней яе пакідалі адкрытай. Таму доўгі час у двор заходзілі староннія людзі, п'янствавалі на дзіцячай пляцоўцы, а спраўлялі патрэбы проста перад нашай тэрасай за туямі. Мы некалькі разоў выклікалі міліцыю, адсылалі фатаграфіі гэтых п'яніц у дамавы чат, але ўсё было бессэнсоўна.

Суседзі пачалі на нас «наязджаць», што мы не маем рацыі, што заходзіць у двор можа хто захоча. Нейкіх сур'ёзных аргументаў у іх не было, яны проста былі настроены супраць таго, каб не было так, як павінна быць па правілах, па законе. Тады мы паступілі па-іншаму: звязаліся з забудоўшчыкам і дамагліся закрыцця брамак. Мы ж куплялі кватэру з тым разлікам, што будзем жыць на першым нізкім паверсе і тут не будзе прахаднога двара.

Пры ўсім пры тым мы спачатку выносілі ў двор сталы, ладзілі чаяванні з суседзямі, і ў нас былі нармальныя адносіны. Але ў далейшым іх негатыўны настрой забіў усякае жаданне мець зносіны з імі. А акрамя нас чамусьці ніхто такіх мерапрыемстваў не праводзіць.

Марына:

— Палітычная актыўнасць у Новай Баравой пачалася ў 2020 годзе. У канцы вясны або ў пачатку лета нехта стварыў чат «Новая Баравая 97%», аб'ява аб якім з'явілася ў нашым дамавым чаце. Мы мяркуем, што стваральнік — наш сусед.

Андрэй:

— Калі гэты сусед склікаў людзей на Бангалор, ён пісаў у чаце, што трэба сабраць каманду, але ісці не ў цэнтр плошчы, а стаяць па баках, для масоўкі. А ў выпадку хапуну ўцякаць адтуль першымі.

Марына:

— Пасля выбараў ён некалькі разоў сядзеў на сутках, а потым у пачатку сакавіка з'ехаў за мяжу. Але мы мяркуем, што ён адтуль працягвае кіраваць і чатам, і дзейнасцю групы мясцовых актывістаў. Чат, дарэчы, перайменавалі ў «Новая Баравая 98%», каб праваахоўнікі яго не знайшлі і не заблакавалі.

З дамавых чатаў нас выдалілі ў лютым, пасля наведвання Палаца Незалежнасці. Адмін тады напісала, што наша знаходжанне ў чаце небяспечна для суседзяў па палітычных матывах.

Андрэй:

— Калі паступіў загад займацца актыўна нашым домам пасля дэанона ў інтэрнэце нашай сям'і і абстрэлу машыны, праваахоўнікі пачалі прыходзіць да суседзяў, забіраць камп'ютары, тэлефоны, і знайшлі ў іх вельмі шмат цікавага. Калі б гэтая акцыя была яшчэ месяцы тры таму, наш сусед-актывіст не ляжаў бы цяпер на пляжы. І многія ж змаглі з'ехаць за мяжу, пазбегнуўшы пакарання. Таму на наступныя выбары яны будуць самыя вялікія нават не куратары, а ворагі, яны будуць цалкам кіраваць пратэстам, сувязі ж з мясцовай сеткай актывістаў засталіся.

Андрэй:

— Да нас у госці неяк прыехаў адзін з аўтапрабегу. А тут у 21:00, як звычайна, суседзі пачалі гарлапаніць: «Жыве Беларусь!». Ён як пачуў, адразу сказаў, што з гэтым трэба нешта рабіць.

Я ўзяў машыну ў аднаго, загрузіў у яе калонку, а самі мы надзелі маскі — гэта такая канспірацыя была. Мы заехалі да нас у двор і чакалі, калі суседзі пачнуць крычаць з вокнаў. І калі зноў пачаўся крык «Жыве Беларусь!», мы ім далі паслухаць «Саню». Тут ужо выйшлі суседзі, пачаўся канфлікт. Я тады сказаў ім, што гэта бязладдзе трэба спыніць, мы просім цішыні. Калі не згодныя, будзеце слухаць «Саня застанецца з намі».

Паколькі, нягледзячы на нашу канспірацыю, суседзі нас усё ж пазналі, мы вырашылі: трэба адкрыта паказваць, што мы не баімся. Таму на наступны дзень мы выставілі калонку ўжо на нашай тэрасе ў чаканні вячэрняй пераклічкі бэчэбэшнікаў. Але як толькі яны па камерах убачылі, што мы паставілі калонку, выбеглі з кватэр і сталі закідваць нас снегам.

Марына:

— А адна суседка стала публічна нават пагражаць мне, што, маўляў, мае дзеці заўтра пойдуць у школу і не вернуцца.

Андрэй:

— Праз некалькі дзён, 1 сакавіка, я падняў наш сцяг на тэрасе — пара было ўжо пазначыць сябе. Я сказаў: калі ёсць каму што сказаць — вось, бачыце куды ісці, падыходзіце, напішыце на аркушы і пакіньце на століку. Давайце гаварыць і дамаўляцца.

Зараз перад сном выходзім на тэрасу — сцяг на месцы, раніцай таксама правяраем. І хлопцы з АМАПа, якія кожны дзень дзяжураць у Новай Баравой, калі заступаюць на службу, адразу правяраюць наш сцяг.

Андрэй:

— Чаму мы за Лукашэнку? Ён за народ і думае аб сваіх людзях. Ніхто іншы не будзе трымаць столькі людзей на працоўных месцах дзеля дабра народа, усе думаюць толькі пра свае кішэні, таму ў нас і заводы не закрываюцца. Акрамя таго, хто хоча жыць лепш — у кожнага ёсць для гэтага магчымасць. Я прыехаў сюды амаль без нічога: была машына, нейкія грошы на першы час і рэчы, я не ведаў мовы і пачынаў працаваць з грузчыка. А цяпер мы жывём не горш за іншых. Тут дзяржава дае магчымасць зарабляць больш: займайся, працуй і зарабляй, жыві лепш. І калі многія беларусы кажуць мне, што ў гэтай краіне немагчыма зарабляць, я магу паспрачацца.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Надзея Сабліна, mlyn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 1
У Нямеччыне затрымалі чатырох беларускіх работнікаў— нелегалаў
Пасол Швецыі ў Беларусі зменіцца
МУС Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб іміграцыі: частка беларусаў можа застацца без працы 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Лукашэнку паказалі новае ноу-хау — шэры хлеб 12
У Гродне затрымалі Валерыя Сівука
Дыверсанты падарвалі шэсць апор высакавольтных ліній у Курскай вобласці
Стала вядома, як будзе фармавацца Каардынацыйная Рада 6
Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі 75 сутак
Расію выразалі з сусветнага рынку паставак вугалю
Як 21-гадовага хлопца за каментары адправілі ў калонію на 6 гадоў
Усяго патроху
«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках 2
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 5
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 8
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 13
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Politico: Лідары ЕС у ліпені ўпершыню не далі Кіеву новых абяцанняў ваеннай дапамогі 2
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл 1
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 4
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 6
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
Галоўнае
Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса 1
Адміністратар ФК «Слуцк» паказаў суддзі паперку з тэкстам «2000 руб.». Яго дыскваліфікавалі, але справу заводзіць не сталі 1
МУС Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб іміграцыі: частка беларусаў можа застацца без працы 1
Памежны камітэт: Яшчэ адзін паляк папрасіў статусу ўцекача
Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаная група, на якую падпісана больш за 10 тысяч чалавек
Politico: Лідары ЕС у ліпені ўпершыню не далі Кіеву новых абяцанняў ваеннай дапамогі 2
У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца ВІДЭА
Усяго патроху
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 9
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 8
Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам 14
Беларусь у культавых серыялах: Covert Affairs, Futurama, Nikita і іншых ВІДЭА 2
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 4
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
«Моцная як ніколі». Нямецкая Die Welt ставіць Польшчу на адзін узровень з Германіяй і Францыяй
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 4
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх