У дачыненні да 31-гадовай жыхаркі вёскі Стоўпішча Кіраўскага раёна распачатая крымінальная справа па артыкуле КК «Забойства заведама састарэлай асобы, з асаблівай жорсткасцю», праінфармавалі ва УСК па Магілёўскай вобласці.
Фота: СК
Забойства адбылося ўвечары 10 красавіка. Жанчына ў нецвярозым стане падчас сваркі пачала збіваць 74-гадовага бацьку. Біла рукамі, сякерай, іншымі прадметамі. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер памёр на месцы.
Фота: СК
Паводле інфармацыі СК, раней ахвярай фігуранткі стала і яе маці (прыладай злачынства таксама была сякера). За тое злачынства жанчына была асуджаная на 9 гадоў пазбаўлення волі.





