«Трэцяя хваля пандэміі моцна трымае нашу краіну ў сваіх цісках. Работнікі рэанімацыі пасылаюць адзін сігнал аб дапамозе за адным. Хто мы такія, каб ігнараваць іх просьбы?» — адзначыла яна падчас выступу ў парламенце.
Меркель звярнулася да парламента з просьбай пашырыць паўнамоцтвы федэральных уладаў, каб яны маглі бесперашкодна ўводзіць каменданцкую гадзіну ў раёнах з высокім узроўнем заражэння, падкрэсліўшы, што большасць немцаў выступаюць за строгія меры.





