Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які абмяжоўвае прыём на працу ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы «недружалюбных да Расеі краін».
У ім прадпісваецца абмежаваць заключэнне працоўных дагавораў паміж «фізічнымі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» і дыпмісіямі краін, якія «здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расіі ці яе грамадзян».
Пералік «недружалюбных дзяржаў» даручана вызначыць ураду Расіі.
0
0
0
0
0
0