Nasha Niva
  • Новости
  • Война
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел Ł рус
  • Экономика
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Война
Общество
Фото 17 из 17
25.04.2021 / 11:35
Бел / Łac / Рус

«Быў Іосіф — стаў Осіпам». З-за памылкі сям'я амаль 80 год не ведала аб лёсе свайго бацькі і мужа

Дзве невялічкія вёскі — Дабраполь-1 і Дабраполь-2 — знаходзяцца ля самай мяжы з Літвою ў Іўеўскім раёне. Яшчэ некалькі соцень метраў — і памежная паласа, а далей, як кажуць мясцовыя, літоўскі лес, куды калісь вяскоўцы хадзілі ў «ну такія добрыя баравікі». І калі ў першым Дабраполлі яшчэ жыве чалавек пяць, то ў другім — толькі адна 79-гадовая Ядвіга Іосіфаўна Нарбут. І тут у маленькай драўлянай хаце, у адзінай, дзе ўвечары гараць электрычным святлом вокны, яна штовечар — і маладой дзяўчынай, і ўжо сталай жанчынай, — у сваіх малітвах успамінае свайго бацьку, якога ніколі не бачыла і які прапаў без вестак напрыканцы вайны. А аднойчы да Ядвігі прыехаў даследчык мясцовай гісторыі, і бабуля звярнулася да яго па дапамогу. Некалі ў раёнцы яна чытала артыкулы гродзенскага краязнаўцы Юрыя Камягіна пра лёс вайскоўцаў з-пад Іўя. І зараз, падумала яна, напэўна, апошні шанец знайсці нейкія звесткі пра бацьку — Іосіфа Васілеўскага, які, па афіцыйных дакументах, знік у 1944 годзе. І аказалася, што ў архівах ёсць дакумент пра лёс мужчыны, але сям'і гэтую інфармацыю чамусьці не агучылі, а знайсці чалавека было цяжка, бо ў спісах ён фігуруе пад іншым сугучным імем — Осіп, піша Tut.by.

Іосіф — пасярэдзіне.

Іосіф — пасярэдзіне.

Дзве вёскі з амаль аднолькавымі назвамі — невялічкія і ўжо напалову закінутыя: старыя драўляныя хаты яшчэ троху трымаюцца, але шматлікія дамы ўжо стаяць пустыя, шэрыя і адключаныя ад электрычнасці — толькі драты зввісаюць з паддашка. Двары акупавалі вялікія дрэвы і кусты. Замест агародаў — россып першых вясновых кветак.

І цішыня.

У Дабраполь-2 ідзе праз поле амаль незаўважная дарога, а па самой вёсцы на машыне і не праедзеш — брукаванка зарасла травой, і жыхары Дабраполля-1 кажуць што да хаты Ядвігі Іосіфаўны лепш ісці пехам.

 — Дык вось яна — дарога, — паказвае на поле паміж хатамі 89-гадовая Ніна Мар’янаўна.

 — Дзе?

 — Ну вунь жа, — здзіўлена паўтарае бабуля — і зноў паказвае на поле. Ну як гэтыя гарадскія не бачаць дарогу?

Яна распавядае, што Дабраполлі былі мястэчкамі, дзе жылі парабкі князёў Умястоўскіх.

— Тут сем’ям давалі па тры гектары зямлі, каб яны нешта садзілі, але ж гэта так шмат, што дзялілі гэтую зямлю паміж сваякамі. А напачатку мінулага веку, як казаў бацька, мясцовыя пачалі выязджааць у Амерыку, людзей станавілся мала, сюды князь пачаў сяліць іншых. А назва чаму такая? Не ведаю. Можа, поле было тут добрае, — усміхаецца бабуля.

Дабраполь-2 схавалася за вялікімі бярозамі. Хата Ядвігі Іосіфаўны пасярэдзіне вёскі - яркая і дагледжаная. На падворку надрываецца сабака — і гэта дзіўныя гукі ў тутэйшай цішыні. Ну, можа, яшчэ часам дзесьці ад ветру бразнуць адчыненыя дзверы ў нейкай з закінутых хат…

Ядвіга Іосіфаўна адразу запрашае ў вялікі і светлы пакой. Апраўдваецца, што ў хаце трохі холадна — з раніцы яшчэ печ не тапіла. Вой, бабуля хвалюецца — гарадскія ж прыехалі.

 — Бацьку я свайго ўвогуле не ведала. Маці была цяжарная мною, калі яго забралі на вучэнні нейкія. Было гэта ў 1941 годзе. Яшчэ вайны не было, а вяскоўцаў нашых пазабіралі. На аэрадром нейкі. Мама засталася адна.

Прыгажуні Адэлі было 18 гадоў, а Іосіфу — 29, калі яны ажаніліся. Бабуля кажа, моцна кахалі адзін аднаго, пагэтаму і ўступілі ў шлюб.

Адэля пераехала да мужа з Дабраполя-1 у вёску Шаркуці каля Жэмыслаўля. І, здаецца, жыццё толькі пачало наладжвацца. Але Іосіфа забралі ў войска. Адэля тады чакала Ядвігу.

— Яны тады думалі, што гэта ненадоўга. Але тут пачалася вайна. Бацька дасылаў ёй нейкія лісты, але іх было вельмі мала і ўсе — даваенныя. Потым Шаркуці згарэлі, а мама вярнулася да сваіх бацькоў ў Дабраполь-1, дзе я і нарадзілася. Згарэла ўсё — і лісты бацькі, і яго фотаздымкі. Ніводнага не засталося. Я так доўгі час нават і не ведала, як ён выглядаў. А потым памерла яго сястра ў Латвіі — і яе дачка даслала мне яго фотаздымак. Вось і ўсё, што засталося на памяць.

Адэля вельмі перажывала, што звестак пра мужа ўсё не было. Пасля вайны паспрабавала высвятліць, што ж здарылася. У 1952 годзе жанчына нават напісала ліст ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Яна распавядала, што правяла сваё асабістае раследаванне — знайшла і паразмаўляла з аднавайскоўцамі мужа, і яны распавялі, што Іосіф прапаў — можа, загінуў, — у 1941 годзе каля мястэчка Свіслач. Ён служыў у 445-м будаўнічым баатальёне, куды яго забралі ў красавіку таго ж года на будаўніцтва ваеннага аэрадрома.

Жанчына таксама пісала, што з-за таго, што ў яе няма ніякіх папераў, а лёс мужа невядомы, яна не атрымлівае ніякіх грошаў на ўтрыманне сваёй дачкі.

Вяселле Ядзвігі. На фатаздымку справа — Ядзвіга з мужам і яе маці з айчымам.

Вяселле Ядзвігі. На фатаздымку справа — Ядзвіга з мужам і яе маці з айчымам.

Пасля яе ліста сабралася адмысловая камісія, якая нарэшце прыняла рашэнне прызнаць Іосіфа Васілеўскага прапаўшым без вестак. Жанчыне даслалі адмысловую даведку, а на Ядвігу нарэшце пачалі выплочваць грошы.

Але дэталяў пра лёс Іосіфа сям’я доўгі час не ведала.

 — Мама нават ездзіла ў Ліду ў ваенкамат. Там нічога не сказалі. А потым, ужо пасля ліста ўладам, даслалі ёй паперу, што прапаў без вестак у 1944 годзе. Мне як дачцэ прапаўшага пачалі плаціць грошы. А маці ўсё шукала яго. Потым яна паехала нават да нейкай бабкі. Тая паглядзела і сказала: «Не чакай яго, бо помер ён, жыві далей». І яна жыла. Пасля вайны мама зноў выйшла замуж, але шукаць майго тату не пераставала. Яе муж таксама ваяваў, ён не пярэчыў пошукам. Айчым быў добры чалавек. Але ж гэта як: ні разу не пабіў, але ж і ні разу не пашкадаваў. А я, як потым пажыўшы, убачыла, як мой муж з дзецьмі быў, паглядзела, як гэта — добры бацька, — кажа Ядвіга Ісіфаўна.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Яна распавядае, што калісьці, ужо ў больш сталым узросце, паехала ў ваенкамат ў Іўе.

 — Пытаюся, ці можа ёсць у іх нейкія звесткі. А яны на мяне паглядзелі і кажуць, што такіх, як я, у іх многа. Ды і можа бацька мой недзе сям’ю знайшоў за мяжой ці нейкую іншую жанчыну — вось і не выходзіць на сувязь. Смяюцца — а я расплакалася і пайшла на аўтобус ні з чым. Маці яшчэ некалькі разоў дасылала запыты ў нейкія ўстановы. А потым перастала. Нарадзіўся мой брат.

— Але маці шкадавала, што так і не даведалася пра лёс Іосіфа. Не супакоілася яна. Ды і я кожны раз яго ўспамінала і думала, што памру так жа, так і не даведаўшыся, што з ім стала. Дзеці казалі: «Ну, мама, колькі гадоў пражыла так, навошта гэта табе?», — але паглядзелі ў інтэрнеце гэтым, бо вельмі прасіла. На жаль, нічога не знайшлі, — уздыхае Ядвіга і, каб мы не бачылі, хусткай выцірае слёзы.

Каб заняць рукі — накрывае на стол і распавядае аб тым, што ўжо пэўны час жыве адна — муж Леанард доўга хварэў і памёр два гады таму.

 — Не страшна адной ў вёсцы жыць?

 — Не. Я тут колькі гадоў пражыла. У калгасе рабіла паляводам — тут уся зямля мною перабрана. Вось гэтымі рукамі. Не страшна. Ніхто ніколі чужы ў дзверы не грукаўся. Тут пагранічнікі амаль кожны дзень праз вёску ходзяць. Ахраняюць. Добрыя хлопцы. Заўсёды здароўкаюццца і пытаюцца, чым мне дапамагчы. А мне і нічога не трэба. Хазяйства няма ўжо — старая стала. Маю катоў, сабаку ды адну курачку. Гэта толькі дзеці ўсё перажываюць, як я тут. А мне добра: калі захацела — устала, калі захацела — лягла. Пенсію прынясуць, паеў і ляжы сабе, — смяецца жанчына.

Успамінае мужа, які працаваў шафёрам ў калгасе — прывозіў патрэбныя для маладой гаспадаркі машыны з усяго Савецкага Саюза.

 — Ён паўміра аб’ездзіў — у Малдове быў, у Расіі, Украіне. А я ў хаце — праца, вялікая гаспадарка: каровы, свінні, куры. Дзяцей траіх гадавалі. Добра жылі — шмат працавалі. Вось хату сваю пабудавалі, толькі столь нізкая атрымалася, маладыя ж былі — я ў 17 год замуж пайшла. Бацькі не было, ніхто і не параіў, як правільна хату будаваць, — кажа Ядзвіга і зноў распавядае, што без таты расці было «вельмі абідна».

Выявілася, што пасля ліста Адэлі ў Прэзідыум БССР вайскоўцы ў 1952 годзе правялі апытанні саслужыўцаў — і высветлілі, што прапаў Іосіф не ў 1944 годзе, а ў 1941-м, каля горада Свіслач. Тады батальён трапіў пад жорсткі нямецкі абстрэл.

— Нямецкія самалёты ў першыя дні вайны бамбілі горад [тады гарадскі пасёлак] Свіслач і станцыю Свіслач, а таксама аэрадромныя пляцоўкі недалёка ад гэтых населеных пунктаў у вёсцы Кватары, а таксама ваенныя аэрадромы каля вёсак Сцёкі і Дашковічы. Пасля некалькіх налётаў гэтыя аэрадромы былі цалкам знішчаны, а самалёты спалены. Менавіта туды быў адпраўлены Іосіф Васілеўскі ў 1941 годзе. Чаму пра яго лёс нічога не было вядома ў 1952 годзе? Бо напачатку вайны Савецкая армія досыць хутка адступала, і не ва ўсіх салдат былі аформленыя дакументы. Былі каласальныя страты, армія адступала. Яго саслужыўцы казалі, што яны выйшлі з акружэння, а Васілеўскі — не. Больш яны яго нідзе не сустракалі і не бачылі. Хутчэй за ўсё, ён загінуў менавіта ў Свіслачы 23 чэрвеня 1941 года. Калі б ён трапіў у палон, дык былі б нейкія карткі з лагера для ваеннапалонных, бо немцы вялі дакументацыю вельмі акуратна. Але такіх звестак няма. Таксама Іосіфа памылкова спачатку запісалі Осіпам — і пагэтаму яго цяжка было знайсці сваякам: у базе «Памяць народа» ён ідзе менавіта пад такім імем, пад ім жа ён быў і архівах. У 1952 годзе яго пішуць ужо Іосіф. Але ў ваенкамаце, куды звярталіся Ядвіга Іосіфаўна, не змаглі знайсці дакументы, бо шукалі зусім іншага па сутнасці чалавека. Вось так з-за некалькі літараў сям’я не ведала столькі гадоў, што сталася з іх родным чалавекам. Ці гэта бюракратычная памылка, ці проста абыякавасць — невядома, — кажа краязнаўца Юры Камягін.

— Я такую палёгку адчула, як пазнала, — кажа Ядзвіга Іосіфаўна. — Зараз і памерці спакойна магу. А дзеці, калі будзе троху лягчэй з гэным каранавірусам, хочуць паехаць у Свіслач, паглядзець на мясціны, дзе ваяваў і загінуў мой бацька. Бо кожнага памятаюць і чакаюць дома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Tut.by

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Читайте еще
«Молодые специалисты с охотой распределяются». Минздрав высказался о первом рабочем месте для студентов-медиков
По всей стране милиция проводит учения по задержаниям людей. Просят не пугаться 1
Прокопьев объяснил, почему не получилась история с полком «Погоня» 1
Сегодня начинается суд над экс-редактором «Региональной газеты» Александром Манцевичем
Комментарии
Хронологически Сначала новые Сначала популярные
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера
Главное
В новом юмористическом шоу на ТНТ принимает участие команда из Пинска. Не обошлось без шуток о Беларуси и политике 1
В Минске 11-летняя девочка пыталась убить свою мать  1
«Молодые специалисты с охотой распределяются». Минздрав высказался о первом рабочем месте для студентов-медиков 2
В ходе конфликта на прошлой неделе в Нагорном Карабахе погибли 192 азербайджанских военнослужащих — Минздрав
«Желаю ему свободы». Первая жена Саакашвили впервые увиделась с ним за время заключения и сказала, что они больше не вместе
В Латвии реконструировали автомобиль из культового советского боевика 3
По всей стране милиция проводит учения по задержаниям людей. Просят не пугаться 7
Обо всем понемногу
Прокопьев объяснил, почему не получилась история с полком «Погоня» 2
Белоруска спасла девушку в Нью-Йорке
Бузова поскользнулась и упала на «Минск-Арене». Ни Эйсмонт, ни Пригожин не подхватили ее 9
С площади возле минской Комаровки исчезли «Дама с собачкой» и еще одна скульптура. Что с ними случилось? 8
Фото / Видео
В Осиповичском районе ополченцы учились отбивать вооруженное нападение на сельский магазин, а тероборона — останавливать ДРГ 15
Появилось видео ДТП в Барановичах, в котором погибли водитель и пассажир мотоцикла 6
Naša Niva łacinkaj
Опрос
Самое читаемое
«Отец не сразу распознал, кто такой Лукашенко». Дочь Юрия Захаренко об измене друзей, процессе Гаравского. И о боли жизни 12
Задержали бывшего преподавателя БГУИР. За комментарии, которые он давно удалил — ГУБОПиК показал, как их сохраняет 5
«В этом телефоне на пару лет колонии». Белорусы рассказали, как проходят проверки на границе с Польшей 3
«Благословение и проклятие». Состояние Брюса Уиллиса стремительно ухудшается 4
Парень из Гомеля удалил аккаунт почти три года назад. Но его вычислили и задержали — вот как это произошло 8
Популярное в соцсетях
Убит командующий Черноморским флотом России — ССО Украины 22
«Хочу быть полезной и с уважением относиться к стране, которая меня приняла». Учительница, которую уволили за желто-голубую ленту, рассказала о новой жизни в Польше 4
Самая популярная белорусскоязычная группа в мире — кто эти ребята? 3
Кто финансирует контору, которая выдвинула «Наш дом» на Нобелевскую премию мира? Ищем концы 41
Белоруска спасла девушку в Нью-Йорке
Большая реакция
Кочанова не готова быть президентом, у нее непреодолимое препятствие 18
Комиссаренко о своем браке: В этой ситуации ужасно все 54
Кто финансирует контору, которая выдвинула «Наш дом» на Нобелевскую премию мира? Ищем концы 41
42-летний гродненец покинул родину после задержания. И через неделю не выдержало сердце 18
«Почему Кокобай все еще существует?» Рачиловский написал публичный донос на популярного блогера Кокобая 28
Горячие темы
Задержали бывшего преподавателя БГУИР. За комментарии, которые он давно удалил — ГУБОПиК показал, как их сохраняет 6
«В этом телефоне на пару лет колонии». Белорусы рассказали, как проходят проверки на границе с Польшей 3
«Благословение и проклятие». Состояние Брюса Уиллиса стремительно ухудшается 4
Парень из Гомеля удалил аккаунт почти три года назад. Но его вычислили и задержали — вот как это произошло 8
Самая популярная белорусскоязычная группа в мире — кто эти ребята? 4
Выпускник-медик за отказ от распределения заплатит минимум 60 тысяч рублей 5
Чиновник проговорился, как умирают заводы при Лукашенко 7
Кочанова не готова быть президентом, у нее непреодолимое препятствие 18
Помощником Лукашенко в Гомельской области стал россиянин 9
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версия для смартфонов
Новости Обо всём Культура Наши партнёры Наши ссылки
  • Экономика
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Война
  • Тесты
  • Здоровье
  • Недвижимость
  • Мода
  • Еда
  • Наука и технологии
  • Погода
  • Любовь и секс
  • История
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Кино
  • Литература
  • Культура
  • Наш латинизатор
  • Обсуждение
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх